viasna on patreon

У Віцебску неадназначна ставяцца да сцвярджэнняў аб раскрыцці віцебскіх выбухаў

2011 2011-04-18T11:21:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vicebsk-traur.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аперацыя  мінскіх “сілавікаў”, якія  літаральна за суткі знайшлі і затрымалі вінаватых у арганізацыі тэракту ў метро 11 красавіка, многім жыхарам Віцебску падаецца неадназначнай. Тым болей, што абодва затрыманыя – землякі, ды яшчэ адразу ўзялі на сябе адказнасьць за віцебскія выбухі 2005 году,  хаця тады ні “ па свежых слядах”, ні пазней злачынцаў так і не адшукалі.

 

Асабліва бянтэжыць жыхароў Віцебску датычнасьць двух затрыманых да выбухаў шасцігадовай даўніны. Цэлая дыскусія на гэтую тэму разгарнулася на сайце “Народныя Навіны Віцебска”, распавядае рэдактар сайту Сяргей Серабро:

 

“ Самая вялікая колькасць каментарыяў – да артыкула “Затрыманыя у Мінску ўзялі на сябе выбухі ў Віцебску”.  Наведнікі сайту не выключаюць, што да затрыманых ужываліся катаванні, бо яны адразу прызналіся ў некалькіх злачынствах, якія не былі раскрытыя гадамі. Сустракаюцца з’едлівыя каментарыі, накшталт “Дзіўна, што яны не ўзялі на сябе забойства Кэнэдзі”.Шмат хто сумняецца, што затрыманыя – сапраўды вінаватыя ў тэракце, тут людзі згадваюць гісторыю братоў Мурашкаў, якія паўгода адсядзелі ў турме па падазрэнні ў віцебскіх выбухах 2005 году”.

 

Абодва віцебскія выбухі адбыліся ў верасні 2005 года. Падчас першага пацярпелі 2 чалавекі, падчас другога – больш за 40. Смяротных ахвяраў не было. Следства вызначыла, што ў бляшанках з выбухоўкай былі цвікі, а таксама дэталі ад гадзіннкаў. І ў катэгорыю абвінавачаных трапілі браты Віталь і Юры Мурашкі: іх бацька, на той час ужо нябожчык, быў гадзіннікавым майстрам, і ў іхнай кватэры было шмат розных “калёсікаў і вінцікаў”. Сваякі затрыманых звярнуліся да незалежных журналістаў, і дзякуючы гэтаму гісторыя іхнага затрымання набыла шырокую вядомасць. Праз паўгода братоў выпусцілі, яны распавялі, што ў часе следства іх збівалі, але давесці гэта ім не ўдалося. Браты нават атрымалі матэрыяльную кампенсацыю. Але ўвечары 11 красавіка 2011 года да іх у кватэру зноў прыйшлі міліцыянты – правяраць, ці не былі Юры і Віталь у Мінску. Удалося давесці, што не былі, распавяла іх маці Валянціна Рыгораўна.

 

Паводле сціплай афіцыйнай інфармацыі, затрыманых па падазрэнні ў здзяйсненні віцебскіх выбухаў, кваліфікаваных, дарэчы, як злоснае хуліганства, было затрымана каля дзесятка чалавек. Але сапраўды вінаватых так і не знайшлі. Менавіта гэтая акалічнасць прымушае жыхароў Віцебска думаць, што абвяшчэнне выдатных вынікаў працы мінскіх следчых і міліцыянтаў дужа паспешлівае.

 

Вось некалькі меркаванняў, запісаных на вуліцах абласнога цэнтру.

 

Жанчына сярэдняга ўзросту: “Дужа шкада мацярок тых, каго затрымалі. Гэта ж якая ганьба перад суседзямі, на працы… А раптам следчыя памыліліся? Я ж памятаю, як было ў 2005 годзе, калі невінаватыя адсядзелі ў турме…”

 

Дзядуля: “Падобна, што гэтыя тэрарысту зусім ідыёты. У метро ж камеры, усе запісвацеца, яны не маглі не ведаць, што іх імгненна “вылічаць”! Таму калі Лукашэнка выступіў і ўсе патлумачыў – я адразу паверыў, што гэта і ёсць віноўнікі тэракту, тут сумнявацца не трэба, ёсць здымкі… а вось ці вінаватыя яны ў віцебскіх выбухах – тут не ведаю, не ведаю”…

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства