Сьведка па крымінальнай справе Сяргея Ляшкевіча асуджаны за крадзёж
Шчучынскі актывіст Сяргей Ляшкевіч, якога абвінавачваюць у тэрарыстычнай дзейнасьці паводле арт.293 Крымінальнага кодэксу, амаль 40 дзён знаходзіцца за кратамі. Абвінавачваньне будуецца на паказаньнях сьведкі Аляксандра Бурдзея, які заявіў міліцыянтам, што нібыта Сяргей рыхтаваў яго да тэрарыстычных акцыяў. Аднак як зараз стала вядома прэс-службе Асамблеі НДА, "сьведка" 3 сакавіка быў асуджаны Шчучынскім судом на 2,5 гады абмежаваньня волі за крадзёж. Гэтымі днямі для С.Ляшкевіча праваахоўныя ворганы зарганізавалі "экскурсію" па ізалятарах Гарадзенскай вобласьці: спачатку актывіста этапавалі са Шчучына ў Гарадзенскае СІЗА, а вось пасьля зноў адправілі ў родны райцэнтар за краты.
Такая міліцэйская ракіроўка ў адносінах да Ляшкевіча тлумачыцца тым, што хлопца трэба найхутчэй завяршаць ягоную справу, бо напрыканцы красавіка зыходзяць усе сьледчыя тэрміны.