Заяўку на пікет падалі без надзеі на дазвол
Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі прафсаюза
работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Мікалай Пахабаў падаў заяву ў
мясцовы райвыканкам на правядзенне 1 мая пікету.
У заяве ўтрымліваецца просьба даць
дазвол на правядзенне
пікету ў Міжнародны дзень
салідарнасці працоўных у дазволеным месцы. «У Барысаве такім месцам з'яўляецца
пустка за заходняй трыбунай гарадскога стадыёна, - распавядае Мікалай Пахабаў.
- Вядома ж, гэта літаральна рэзервацыя - людзі там не ходзяць, толькі жыхары
бліжэйшых дамоў выгульваюць непадалёк сабак. Але нават і ў такім месцы на
працягу мінімум чатырох апошніх гадоў райвыканкам забараняў правядзенне любых
акцый не толькі РЭП, але і іншых дэмакратычных структур. У мяне няма надзеі,
што ў гэты раз улады дазволяць «маёўку». Што ж, тады будзем адстойваць сваё
права на правядзенне масавых акцыяў у судзе».
Барысаўскі лідэр незалежнага прафсаюзу адзначыў, што на гэты раз заяўка складалася з улікам мінулых
памылак. Так што фармальныя прыдзіркі выканкамаўскіх чыноўнікаў у выпадку
адмовы будуць выглядаць занадта дэманстратыўна.
«Праваабарончая хроніка»