Справу завялі на нявысьветленую асобу
Пракурор Маскоўскага раёну Менску паведаміў Маі
Абромчык, што па яе скарзе пракуратура завяла крымінальную справу на нявысьветленую
асобу. Аднак міліцыя ў гэтай справе не фігуруе.
Маю Абромчык
падчас разгону акцыі пратэсту 19 сьнежня ў Менску жорстка зьбілі супрацоўнікі
АМАПу. Яна цьвердзіць, што міліцыянты зламалі ёй нагу. Мая падала скаргу на
гэтыя дзеяньні міліцыянтаў.
У судова-мэдычнай экспэртызе, якая была зроблена на патрабаваньне пракуратуры,
адзначана, што траўмы, зафіксаваныя ў Маі, могуць быць нанесеныя прадметам,
падобным да міліцэйскай дубінкі.
Тым ня менш пракурор гэтага ня ўзяў пад увагу.
Цяпер Мая можа абыходзіцца бяз мыліцаў. Аднак лекары не даюць адказу, калі
надыйдзе поўнае выздараўленьне. Зрабілі ўжо дзьве апэрацыі, наперадзе яшчэ
адна.