viasna on patreon

Някляева будуць судзіць у Фрунзенскім судзе, Саньнікава — у Партызанскім

2011 2011-04-20T08:53:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вызначаны раённыя суды, якія будуць разглядаць справы кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саньнікава.

Справу Андрэя Саньнікава будуць разглядаць у Партызанскім судзе Менску. Пра гэта «Свабодзе» паведамілі адвакаты экс-кандыдата на прэзыдэнта: «Партызанскі суд. А хто судзьдзя і калі пачнецца працэс, яшчэ невядома. Але, мяркую, да канца тыдня мусім ведаць. Паводле правілаў, цягам двух тыдняў паведамляюць. Мяркую, два тыдні ў нас яшчэ ёсьць, каб рыхтавацца да працэсу. Я арыентуюся на справу Статкевіча і Вуса, якіх раней за нашу справу азнаёмілі з матэрыяламі, перадалі ў суд, але таксама яшчэ дзень невядомы».

Адвакаты Саньнікава дадалі, што заявілі шэраг хадайніцтваў, у тым ліку аб далучэньні пэўных матэрыялаў да справы, але пакуль адказаў ня маюць.

19 красавіка экс-кандыдат на прэзыдэнта Віталь Рымашэўскі атрымаў з Фрунзенскага суду Менску паведамленьне, што менавіта там будзе разглядацца ягоная справа. У тым жа Фрунзенскім судзе пройдзе працэс і над Уладзімерам Някляевым, Андрэем Дзьмітрыевым, Аляксандрам Фядутам ды іншымі.
Віталь Рымашэўскі не выключае, што працэсы па справах 19 сьнежня будуць прызначаныя ў адзін дзень, каб не расьцягваць надоўга суды над кандыдатамі ў прэзыдэнты ды іншымі актывістамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства