Гродзенскія пракуроры адказалі на заяву журналістаў наконт Пачобута
https://spring96.org./be/news/42762
2011
2011-04-19T12:56:00+0300
2011-04-19T12:56:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Крымінальная справа Пачобута не закранае інтарэсаў гродзенскіх сябраў БАЖ. Такі адказ далі журналістам работнікі абласной пракуратуры.
«Асобы, што звярнуліся з заявай па крымінальнай справе ў адносінах да Пачобута А.С., не з’яўляюцца ўдзельнікамі крымінальнага працэсу, і іх інтарэсы не закранаюцца следствам, якое вядзецца па справе», — гаворыцца ў лісце. Падпісаў яго намеснік аддзела па наглядзе за расследаваннем крымінальных спраў у органах пракуратуры С. Башун. Датуецца адказ 11-м красавіка.
Нагадаем, у заяве журналістаў падкрэслівалася, што крымінальная справа супраць Пачобута — адзін з элементаў сістэмнай палітыкі дыскрымінацыі журналістаў недзяржаўных СМІ.