viasna on patreon

У Магілёве з дэмактывістамі спрабуюць сустрэцца міліцыянты і невядомыя ў гальштуках

2011 2011-04-20T13:20:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/teliefongarlinii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 красавіка невядомы чалавек, які назваўся супрацоўнікам міліцыі, спрабаваў сустрэцца з грамадскім актывістам Паўлам Варашылавым.

“Зранку невядомы патэлефанаваў мне на гарадскі тэлефон, аднак не застаў мяне дома, бо я быў на працы, - распавядае Павел Варашылаў. - Праз некаторы час раздаўся званок на мой мабільны тэлефон. Невядомы на другім канцы прадставіўся капітанам міліцыі Капытавым. Ён прапанаваў мне, каб я сустрэўся з ім. Гэты капітан хацеў паразмаўляць наконт грамадскай кампаніі “Наш Дом”. Аднак без позвы я сустрэцца з ім адмовіўся. Міліцыянт паабяцаў даслаць яе мне ў бліжэйшы час”.

З Алесем Паплыкам таксама спрабавалі сустрэцца невядомыя асобы ў строях з гальштукамі.

“Зранку мне з незнаёмага нумару патэлефанаваў невядомы. Ён сказаў што хоча сустрэцца са мной у цэнтры горада, каб паразмаўляць наконт будаўнічых матэрыялаў, продажам якіх я быццам бы займаюся. Я сказаў, што зараз гэтым не займаюся. Тады ён стаў прасіць мяне сустрэцца, каб я даў яму рэкамендацыі ў гэтым бізнесе. Я адмовіўся”, - расказвае Алесь Паплыка.

Праз некалькі гадзін пасля гэтага тэлефанавання на офіс, дзе працуе Алесь,  з’явіліся трое суровага выгляду людзей у строях з гальштукамі.

“Яны пацікавіліся ў майго дырэктара наконт мяне і майго месцазнаходжання.  Прадставіліся маім сябрамі. На той момант мяне на працоўным месцы не было. Перад гэтым яны тэлефанавалі  на офіс і спрабавалі мяне знайсці там. Невядомыя называлі маё імя і імя па бацьку. Сябры так афіцыйна сябе не паводзяць”, - дадае Паплыка.

Дэмакратычны актывіст лічыць, што зноўку патрапіў у поле зроку спецслужбаў у сувязі са сваёй грамадска-палітычнай актыўнасцю.

“Праваабрончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства