viasna on patreon

Рэдактар газеты “Вольны горад” абскардзіць папярэджанне пракуратуры

2011 2011-04-20T15:06:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/niarounysiarhej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рэдактар незалежнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны

Рэдактар незалежнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны

Рэдактар незалежнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны 19 красавіка атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад Крычаўскай пракуратуры за подпісам пракурора Трывайлы.

У папярэджанні адзначаецца, што ў артыкуле “Чорныя дні”, аўтарам якога з’яўляецца рэдактар, утрымліваецца крытыка дзеянняў вышэйшых службовых асобаў дзяржавы, а таксама службовых асобаў праваахоўных органаў і ходу расследвання па крымінальнай справе па факце здзяйснення тэрарыстычнага акта на станцыі метро “Кастрычніцкая” 11 красавіка.

“Дзеянні па распаўсюду такога кшталту неабгрунтаванай інфармацыі носяць дэструктыўны характар і па сутнасці накіраваны на дыскрэдытацыю праваахоўных органаў, беларускай дзяржавы і грамадства”, - адзначаецца ў дакуменце.

Пракурор Трывайла афіцыйна папярэдзіў Сяргея Няроўнага аб недапушчальнасці распаўсюду ў друкаваным выданні “Вольны горад” неадпаведных рэчаіснасці звестак, а таксама інфармацыі, якая ўтрымлівае паклёпніцкія і абразлівыя выразы ў адрас службовых асобаў дзяржаўнай улады.

У выпадку здзяйснення пазначаных вышэй дзеянняў надалей рэдактар газеты можа быць прыцягнуты да вызначанай законам адказнасці.

Сяргей Няроўны з папярэджаннем не згодны і збіраецца яго абскарджваць у бліжэйшы час.

“Я лічу, што гэта абсалютна незаконнае папярэджанне. Яно звязана, у першаю чаргу, з тэрактам у мінскім метро. Цяпер улада выкарыстоўвае гэтую нагоду для таго, каб ціснуць на журналістаў. Гэта спроба закрыць рот тым, хто свабодна думае і піша. Думаю, што папярэджанне з’явілася па загадзе з Менску, пракурор вырашыў прымяніць яго да нашай газеты”, - гаворыць Сяргей Няроўны.

Пры гэтым рэдактар звяртае ўвагу на тое, што газета не мае афіцыйнай рэгістрацыі:

“І тым не менш наша неафіцыйная газета атрымала афіцыйнае папярэджанне. Юрыспрудэнцыя тут адпачывае. Мы будзем абскарджваць рашэнне пракурора ў абласной пракуратуры, а таксама, у выніку неабходнасці, у суддзе”, - адзначыў рэдактар незалежнай газеты.

“Праваабарончая хроніка”

Афіцыйнае папярэджанне ад Крычаўскай пракуратуры Сяргею Няроўнаму
Афіцыйнае папярэджанне ад Крычаўскай пракуратуры Сяргею Няроўнаму (ст.2)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства