“Intex-press” праводзіць апытанне наконт расследавання выбуху ў метро
https://spring96.org./be/news/42783
2011
2011-04-20T15:39:54+0300
2011-04-20T15:39:54+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/intex-press-shylda.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” на ўласным сайце праводзіць апытанне сваіх чытачоў. Наведвальнікі адказваюць на пытанне газеты: “Ці верыце Вы афіцыйным дадзеным аб расследаванні выбуху ў мінскім метро?”
На 20 красавіка 68% чытачоў сайта незалежнай газеты адказалі, што не вераць афіцыйным дадзеным аб расследаванні выбуху на станцыі метро “Кастрычніцкая”. 16% ад удзельнікаў апытання адказалі, што вераць ў афіцыйныя дадзеныя раследавання, а яшчэ 16% – не вызначыліся ў сваім рашэнні.
Апытанне працягваецца.
“Праваабарончая хроніка”