viasna on patreon

Папярэджанне рэдактару “Бабруйскага кур’ера” даслалі поштай

2011 2011-04-20T15:47:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sanacienka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галоўны рэдактар “Бабруйскага кур’ера” Анатоль Санаценка

Галоўны рэдактар “Бабруйскага кур’ера” Анатоль Санаценка

Пасля няўдалай спробы намесніка пракурора Ленінскага раёна Анатоля Каберніка асабіста вынесці папярэджанне галоўнаму рэдактару “Бабруйскага кур’ера” ён вырашыў зрабіць гэта праз пошту. Вечарам 18 красавіка Анатоль Санаценка атрымаў заказны ліст, у якім знаходзілася “Афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства, якое рэгулюе адносіны ў сферы парадку кіравання”.

- У афіцыйнай паперы за подпісам таго ж Каберніка была ўказана прычына, па якой мяне папярэджваюць. Гэта запіс “Лукашенко прав – виноват он” у блогу на сайце “Беларускага партызана”, - паведаміў Анатоль Санаценка.

Бабруйскі журналіст адзначыў, што лічыць усе прэтэнзіі да яго надуманымі, і выказаў намер абскарджваць гэтае папярэджанне.  

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства