Уладзімір Шульжыцкі затрыманы
Актывіста незарэгістраванай арганізацыі
“Малады фронты” ад 20 красавіка трымаюць у пастарунку. Ноччу ў ягонай кватэры
правялі паўторны ператрус.
Уладзімера Шульжыцкага 20 красавіка выклікалі ў пракуратуру Смаргонскага раёну.
Ён паведаміў “Свабодзе”, што яго дапытвалі ў справе выбуху ў мэтро.
Сьледчага, са слоў Шульжыцкага, цікавіла, што той ведае пра выбух, што пра гэта
кажуць людзі, але найболей сьледчы цікавіўся фотаздымкамі, якія Шульжыцкі
разьмясьціў на сваёй інтэрнэт-старонцы. На гэтых здымках Уладзімер Шульжыцкі пазіруе
з рознай зброяй часоў Другой усясьветнай вайны.
Хлопцу давялося тлумачыць сьледчаму, што гэтыя здымкі былі зробленыя ў той час,
калі ён здымаўся ў кіно.
Пазьней Ўладзімер Шульжыцкі накіраваўся ў міліцыю, каб высьвятліць лёс ягоных
пнэўматычных стрэльбаў і пнэўматычнага пісталета, якія напярэдадні ў яго
канфіскавалі міліцыянты. Пасьля гэтага ягоны тэлефон не адказваў.
Раніцай 21 красавіка маці Ўладзімера Шульжыцкага паведаміла, што ноччу ў іх
кватэры быў праведзены паўторны ператрус, прычым, міліцыянты прыходзілі разам з
Уладзімерам: сканфіскавалі кампутар і ды іншыя рэчы.