viasna on patreon

Сайт барысаўскай “раёнкі” далучыўся да масавага шэльмавання

2011 2011-04-21T13:57:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/adzinstva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння на сайце газеты “Адзінства” Барысаўскага райвыканкама з'явіліся артыкулы “Шеремет - лгун. Штрихи к портрету” і “Поворотись-ка, сынку!”, у якіх шэльмуюцца прадстаўнікі беларускай апазіцыі.

Трэба адзначыць, што ў апошні час друкаваная версія “Адзінства”, роўна як і версія электронная http://adzinstva.by/, напрамую палітычных тым не тычылася. Тэматыка ахоплівала толькі будучую пасяўную, адказы старшыні райвыканкама на пытанні жыхароў, ды трошкі культуру, медыцыну, ахову правапарадку і школьнае жыццё. І раптам!

Мяркуючы па тым, што “Шеремет - лгун. Штрихи к портрету” і “Поворотись-ка, сынку!” (Артыкул пра змешчанага ў СІЗА КДБ сына вядомага беларускага журналіста Аляксандра Класкоўскага) надрукаваны сёння ў газеце “Рэспубліка”, барысаўская “раёнка” вырашыла далучыцца да масавага шэльмавання апазіцыянераў. Трэба адзначыць, што пачатак гэтай кампаніі быў пакладзены яшчэ ў аўторак, 19 красавіка, “Народнай газетай", дзе быў надрукаваны пасквіль на Паўла Шарамета. “Рэспубліка” не абмежавалася толькі гэтым перадрукам, але і дадала артыкул у стылі БТ-шнага «жалезам па шклу» пра Класкоўскага.
Сайт барысаўскай “раёнкі” узяў прыклад са “старэйшых таварышаў”.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства