viasna on patreon

Настассю Палажанку выклікаюць у суд у якасці сведкі

2011 2011-04-22T12:39:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Настассю Палажанку выклікаюць у суд па справе Кіркевіча, Хамічэнкі, Дразда, Вінаградава і Пратасені. Намесніца старшыні Маладога фронту павінна будзе даць паказанні па справе пра 19 снежня супраць сваіх паплечнікаў.

Сама вельмі здзіўлена выклікам, бо падчас следства яна не давала ніякіх паказанняў адносна падсудных і нават не была дапытаная па гэтых эпізодах.

- Прыйшла позва ў суд Кастрычніцкага раёна, што на 11 гадзіну 28 красавіка я выкліваюсь у якасці сведкі на суд да Вінаградава, Кіркевіча і г.д. Я радая, што ў мяне будзе магчымасць пабачыць і падтрымаць хлапцоў, але пры гэтым я вельмі здзіўленая, бо я не давала ніякіх паказанняў адносна якіх-небудзь справаў, апроч сваёй асабістай. У мяне нават не бралі паказанняў у якасці сведкі ні ў каго, таму я вельмі здзіўленая.

Разам з справаю Алеся Кіркевіча суд Кастрычніцкага раёну г. Мінска разгледзіць крымінальныя справы Уладзіміра Хамічэнкі, Дзмітрыя Дразда, Андрэя Пратасені і Паўла Вінаградава. Прысуды будзе выносіць суддзя Ала Булаш — у 2006 годзе жанчына ўжо асудзіла на закрытым пасяджанні старшыню Маладога Фронту Змітра Дашкевіча на паўтары гады пазбаўлення волі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Кіркевіч, Хамічэнка, Дрозд і Пратасеня абвінавачваюцца ў масавых беспарадках (ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу), Вінаградава дадаткова вінавацяць у абразе дзяржаўных сімвалаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства