viasna on patreon

У Гродне адмоўлена ў правядзенні пікету да ўгодкаў чарнобыльскай трагедыі

2011 2011-04-22T15:40:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/partyja_bnf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 красавіка старшыня гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў наведаў Гарадзенскі гарвыканкам з мэтай даведацца, чаму не даюць адказ на заяўку партыі на правядзення пікету, прымеркаванага да угодкаў чарнобыльскай трагедыі. Высветлілася, што ў правядзенні пікету партыі адмоўлена. Адмова ў пісьмовай форме выслана поштай, але заяўнік акцыі Вадзім Саранчукоў пакуль яе не атрымаў. Са зместу адмовы вынікае, што нібыта заяўнік парушыў артыкулы 4 і 5 Закону “Аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь”. Вадзім Саранчукоў лічыць такую фармулёўку абсурднай, нічога ў гэтых артыкулах не ўтрымліваецца, што супярэчыла б заяўцы на правядзенне пікету. Па-сутнасці атрымліваецца, што грамадзянаў абмяжоўваюць у канстытуцыйных правах. 

Гарадская арганізацыя Партыі БНФ мае намер зараз абскардзіць рашэнне гарадскіх уладаў.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства