viasna on patreon

У Глускім раёне перапалох з-за партыйнай прэсы

2011 2011-04-22T16:20:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kanvert1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Таісія Кабанчук, абласная каардынатарка стваранай партыі БХД распавяла аб ціску на аднапартыйцаў, якія жывуць у Глускім раёне.

- Мне патэлефанаваў наш актывіст з Глускага раёна, і распавёў, што на хрысціянскіх дэмакратаў там аказваецца маральны ціск, - паведаміла Таісія Кабанчук. – Справа ў тым, што сябры БХД з рэгіёнаў атрымліваюць па пошце наш друкаваны веснік “Крыніца”, а на капэрце пазначана “БХД”. Вось гэта і ўзварушыла мясцовыя ўлады, яны падумалі, што там невядома што людзям дасылаюць. На вушы ўсталі ідэолагі, раённыя кіраўнікі, размаўляюць з людзьмі, пужаюць іх. Самі разумееце, як гэта непрыемна…

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства