viasna on patreon

Суд не задаволіў скаргу апазіцыянера на гвалтоўнае затрыманне міліціяй

2011 2011-04-25T11:32:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/niapomniashchyh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Няпомняшчых

Уладзімір Няпомняшчых

Скарга ў Гомельскі абласны суд на дзеянні міліцыянераў, якія затрымалі ранкам у Дзень волі 25 сакавіка актывіста апазіцыі Уладзіміра Няпомняшчых, не прынесла плёну — суддзя прызнаў, што міліцыянеры дзейнічалі правамерна. Каля 6.20 раніцы 25 сакавіка актывіст быў гвалтоўна затрыманы міліцыяй на прыпынку грамадскага транспарту. Ён накіроўваўся на чыгуначны вакзал, каб ехаць у Мінск, замест сталіцы чалавек трапіў на двое сутак за краты па абвінавачванні ў бруднай лаянцы. Цікава, што на ранішняй вуліцы знайшліся і сведкі «бруднай лаянкі» апазіцыянера, аб чым Няпомняшчых даведаўся на судзе.

На судовым паседжанні актывіст падаў некалькі хадатайніцтваў: выклікаць у суд сведку бруднай лаянкі і падвергнуць Няпомняшчага псіхіятрычнай экспертызе. «Бо хіба нармальны чалавек, які мае квіток на цягнік і багаж, пачне на бязлюднай вуліцы ў 6 раніцы лаяцца матам і размахваць рукамі — як сведчылі міліцыянеры? Гэта ўжо не хуліган, а хворы чалавек», - казаў актывіст. Тым не менш, суддзя адхіліў усе хадатайніцтвы і пакараў Няпомняшчых арыштам.

Пасля адбыцця пакарання грамадзянін знайшоў сведку яго бруднай лаянцы, і запытаўся — чаму чалавек ілжэсведчыў супраць яго? «І ён мне паведаміў, сведка той, што яго папрасіла аб гэтым міліцыя, маўляў, ён нядаўна выйшаў з турмы, і таму быў на прыкмеце ў міліцыі. Гэтыя звесткі я пазначыў у скарзе ў абласны суд», - дадае Няпомняшчых. Тым не менш, і абласны суд стаў на бок міліцыянераў і адхіліў скаргу. «На мае словы пра ілжэсведку суддзя адказаў, што мне трэба было ўзяць у яго тлумачэнні. Якое права я маю браць у чалавека тлумачэнні — я ж не пракурор і не міліцыянер?», - здзівіўся з такой прапановы Няпомняшчых. Упэўнены ў сваёй нявінаватасці, ён плануе абскардзіць рашэнне суда ў Вярхоўным судзе.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства