viasna on patreon

Аршанскія дэмакраты дапамаглі сям'і Мікалая Разумава

2011 2011-04-25T13:10:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zniklyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш за 20 пакетаў з адзеннем, абуткам, школьнымі прыладамі і цацкамі, а таксама грашовыя сродкі перадалі прадстаўнікі Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сіл сям'і Мікалая Разумава. Гэтыя рэчы збіраліся ў Оршы, Віцебску, Мінску, Талачыне, Коханаве і іншых раёнах Беларусі.

Мікалай Разумаў вядомы аршанцам як арганізатар блакады жалезнай дарогі ў Оршы ў 1991 годзе. У лютым 2006 года падчас візіту ў Оршу Аляксандра Мілінкевіча, які на той момант быў кандыдатам у прэзідэнты, Разумаў выступіў з абвінавачваннямі ў адрас Лукашэнкі ў знікненні апазіцыйных палітыкаў. У чэрвені таго ж года ён быў асуджаны судом Аршанскага раёна і горада Оршы да 3-х гадоў абмежавання волі.

Накіравалі жа адбываць пакаранне Разумава толькі ў канцы 2010 года, калі тэрмін даўніны выканання прысуду ўжо скончыўся. Тым не менш, сям'я з 4-ма дзецьмі засталася ў цяжкім матэрыяльным становішчы. У гэтай сітуацыі дапамога аршанскіх дэмакратаў апынулася як нельга дарэчы.

«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства