viasna on patreon

Чарнобыльскі пікет у Воршы забаронены

2011 2011-04-25T13:18:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/orsha-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскі гарвыканкам адмовіў прадстаўнікам БХД у правядзенні пікетавання, прымеркаванага да 25-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі.

Як паведаміў аўтар заяўкі Яўген Анішчанка, Аршанскі гарвыканкам яшчэ ў 2007 годзе сваім рашэннем у якасці месца для правядзення разнастайных пікетаў зацвердзіў тэрыторыю Прыдняпроўскага парку. Аднак у 2008 годзе, напярэдадні Аршанскіх «Дажынак» у гэтым самым парку былі ўсталяваныя дзіцячыя платныя атракцыёны, тэрыторыя абнесена агароджай. Парк працуе толькі строга ў пэўны час і правядзенне пікетаў там абсалютна немагчыма. Па гэтай прычыне актывісты БХД падалі заяўку на пікетаванне каля агароджы парку, ля Дому гандлю.

Аднак гарвыканкам не дазволіў правядзенне пікету, матывуючы тым, што ў заяўцы паказана не узгодненае раней месца.

Такім чынам, атрымаўся  замкнёны круг. Ва ўзгодненым месцы правесці пікет немагчыма, а ў іншых месцах - забаронена.

«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства