viasna on patreon

Выканкам увасобіў ідэю дэмактывіста

2011 2011-04-25T13:47:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/valchanin_aliaksandar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст АГП Аляксандр Валчанін

Актывіст АГП Аляксандр Валчанін

Рэдкі для сённяшняй Беларусі выпадак: у Жодзіна мясцовыя ўлады падтрымалі і ўвасобілі ў жыццё ідэю старшыні грамадскага аб'яднання «Саюз Чарнобыль - Беларусь» (Кіеў) Аляксандра Валчаніна (на фота).

Яшчэ ў верасні 2010 года сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі, старшыня грамадскага аб'яднання «Саюз Чарнобыль - Беларусь» (Кіеў) Аляксандр Валчанін звярнуўся ў Жодзінскі гарвыканкам з ідэяй ўстаноўкі помніка ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Пытанне было вырашана станоўча ў лютым 2011 года. Прычым, неабходныя для стварэння і ўстаноўкі помніка сродкі былі выдзелены з гарадскога бюджэту.

І вось 22 красавіка гэтага года на тэрыторыі царквы Святога архангела Міхаіла ў Жодзіна быў урачыста адкрыты помнік ліквідатарам аварыі на ЧАЭС. «Я настаяў на тым, - распавядае Аляксандр Валчанін, - каб на стэле з чорнага граніту было напісана: «У гонар жодзінцаў, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС». Гэта значыць, каб была прывязка менавіта да Жодзіна». Аляксандра Валчаніна факт таго, што ідэя, якая зыходзіла ад сябра апазіцыйнай партыі, старшыні праўлення альтэрнатыўнай чарнобыльскай арганізацыі, якая так і не змагла атрымаць рэгістрацыю ў Беларусі, не дзівіць: «Вырашальную ролю, я думаю, сыграла тое, што цяперашні старшыня Жодзінскага гарвыканкама Міхаіл Амельянчук сам прымаў удзел у ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы ".

«Праваабарончая хроніка»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства