viasna on patreon

Суд не задаволіў іск назіральніц кампаніі “За справядлівыя выбары”

2011 2011-04-26T13:08:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zodzina-mescy-nazir-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 26 красавіка, Магілёўскі абласны суд пакінуў у сіле рашэнне Кастрычніцкага раённага суда аб вынясенні штрафу назіральніцам камапаніі “За справядлівыя выбары” Ларысе Шукайла і Людміле Кавылкінай у памеры 525 тысяч рублёў кожнай нібыта за паклёп на старшыню выбарчай камісіі ўчастка №99 г.Магілёва Ірыну Зямцову.

Нагадаем, што ў дзень выбараў 19 снежня назіральніцы кампаніі абвінавацілі старшыню выбарчай камісіі ў тым, што яна знаходзіцца ў нецвярозым стане. У той дзень Ірына Зямцова святкавала свой дзень нараджэння. Аднак Зямцова ў судзе здолела даказаць, што ў той дзень яна не была ў стане алкагольнага ап’янення.

Магілёўскі каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары” Юры Новікаў адзначае, што 19 снежня Ірына Зямцова была затрымана супрацоўнікамі міліцыі і на яе быў складзены пратакол аб затрыманні.

“Як стала вядома, - гаворыць Юры Новікаў, - супрацоўнікі міліцыі затрымалі жанчыну з нагоды таго, што яна сябе паводзіла неадэкватна. Міліцыянты даставілі яе ў пастарунак, дзе правялі элементарнае асведчанне на наяўнасць ўжывання алкаголя – жанчыну прымусілі дуць у трубачку. Тэст алкаголя не выявіў. У наркадыспансер на забор крыві яе ніхто не вазіў. Тым не менш гэтага асведчання аказалася дастаткова, каб прызнаць, што жанчына не знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення. Верагодна, яна магла знаходзіцца ў стане наркатычнага ці таксічнага ап’янення, што і сталася прычынай таго, што назіральніцы, як і супрацоўнікі міліцыі, западозрылі яе неадэкватныя паводзіны”.

Трэба адзначыць, што Ірына Зямцова таксама выставіла іск на грашовую кампенсацыю за маральныя страты. З Ларысы Шукайла яна патрабуе 3 млн рублёў, а з Людмілы Кавылкінай — 2 млн.

“Праваабрончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства