viasna on patreon

АМАП перашкодзіў Барысу Хамайду правесці акцыю да ўгодкаў Чарнобыльскай аварыі

2011 2011-04-26T14:10:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vicebsk-hamajda-charn-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскі апазіцыянер выйшаў на вуліцу Леніна да так званага “сіняга дому” з плакатам, дзе было напісана “Людзі, памятайце пра Чырнобыль і разважайце пра лёс сваіх дзяцей. Будаўніцтва АЭС у Рэспубліцы Беларусь – вар’яцтва”. Але яшчэ да таго, як ён разгарнуў плакат, да яго падышлі два “амапаўцы”.

 

Барыс Хамайда распавёў, што меркаваў прастаяць з плакатам у цэнтры Віцебску некалькі гадзін, але не атрымалася:

 

-- Гэтыя амапаўцы адразу звярнуліся да мяне з дзіўным папярэджаньнем : “Барыс Ханонавіч, сыходзьце, у вас сёння выходны дзень!” Які выходны? Я да “сіняга дому” выходжу амаль штодня… Тады яны кажуць: “Мы вас затрымаем”. Пытаюся: “За што гэта? Я ж проста так стаю, нічога не раблю!” Яны адышлі, я дастаў плакат, а хвілін праз 20 тыя хлопцы з’явіліся зноў. Зноў папярэджваюць, што зараз выклічуць машыну… Рабіць няма чаго: я згарнуў плакат. Амапаўцы кажуць: “Заўтра стойце тут з чым хочаце, а на сёння ў нас загад – каб ніякіх “чарнобыльскіх” акцый не было.

 

Ніводнай акцыі да 25-х угодкаў аварыі ў Чарнобылі на Віцебшчыне сёлета не дазволілі, хаця адпаведныя заявы падавалі мясцовыя актывісты і ў Полацку, і ў Наваполацку, і ў Воршы, і ў Віцебску.

 

Тым не менш, удзельнікі ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка  традыцыйна збяруцца на малебен каля крыжа на Успенскай горцы ў Віцебску. А прадстаўнікі апазіцыйных партый і рухаў прымуць зварот да ўрадаў Расіі і Беларусі наконт недапушчальнасці будаўніцтва новай АЭС у Астраўцы.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства