Да Яўгена Васьковіча не даходзяць лісты
https://spring96.org./be/news/42932
2011
2011-04-26T15:07:29+0300
2011-04-26T15:07:29+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/waskowicz110127.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйскі актывіст ствараемай партыі БХД журналіст Яўген Васьковіч, які зараз знаходзіцца ў СІЗА ў якасці падазраванага па справе падпала будынка КДБ не атрымлівае ўсіх дасланых яму лістоў. Пра гэта распавёў каардынатар бабруйскага МХД Максім Рыжкевіч.
- Апошнім часам я вельмі доўга чакаў адказу ад Яўгена, даслаў яму тры лісты і толькі на апошні атрымаў адказ. У ім Васьковіч пытаецца, чаму я так доўга не пішу яму, паведаміў калі атрымаў апошні мой ліст. Аказалася, што два з іх недзе “згубіліся”, хаця нічога “страшнага” я яму не пісаў, - здзіўляецца Максім.
Яўген Васьковіч пакуль не ведае, калі будзе суд, але паведаміў, што зараз яго справу разглядае пракурор.
“Праваабарончая хроніка”