viasna on patreon

Ціск на праваабаронцу працягваецца

2011 2011-04-26T15:43:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rudkouskaja-sviatlana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра БХК Святлана Рудкоўская

Сябра БХК Святлана Рудкоўская

У Гродне працягваецца ціск на правабаронцу з БХК Святлану Рудкоўскую, якая актыўна працавала ў назіранні на апошніх выбарчых кампаніях. Нагадаем, што ў лютым бягучага году АБЭЗ Ленінскага РАУС г. Гродна двойчы правяраў фінансава-гаспадарчую дзейнасць Святланы Рудкоўскай як старшыні жыллёва-будаўнічага кааператыва. Пры тым аніякіх парушэнняў выяўлена не было. Але далей зачэпкі да праваабаронцы не скончыліся.

Святлана Рудкоўская распавяла, што ў сярэдзіне красавіка яе выклікаў участковы міліцыянер Ленінскага РАУС Андрэй Шэлег. Падставай паслужыла заява ў міліцыю ад 11 красавіка, якую напісала сям’я супрацоўнікаў спецслужбаў Каяновіч, якая пражывае ў доме ЖБК №8. Паводле заявы, Рудкоўская нібыта не выдавала кнігу скаргаў і прапановаў. Рудкоўская дала ўчастковаму свае тлумачэнні, пасля чаго міліцыянер сказаў, што не бачыць падставы для складання пратаколу пра адміністрацыйнае правапарушэнне, і на гэтым справа вычарпана. Аднак, на наступны дзень той сама ўчастковы Шэлег патэлефанаваў і паведаміў, што пратакол па патрабаванні начальства ўсё ж будзе складзены – паводле артыкулу 9.24 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях. Па гэтым артыкуле Рудкоўскай пагражае штраф ад 4 да 10 базавых велічынь. Праваабаронца з такім станам рэчаў катэгарычна нязгодная, лічыць такі падыход правакацыяй.    

“Праваабарончая хроніка”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства