viasna on patreon

У Полацку на двое сутак асуджаны актывісты, якія збіраліся праводзіць акцыю ў памяць Чарнобыля

2011 2011-04-26T16:45:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/polack-salid-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Двух актывістаў, Віктара Калесніка і Аляксандра Калінцава, 25 красавіка пасля 20 гадзін затрымаў у цэнтры Полацка міліцэйскі патруль. Актывістам прапанавалі праехаць у аддзяленне міліцыі, і ўжо ў машыне яны са здзіўленнем даведаліся, што затрыманыя за тое, што «лаяліся матам». Ноч абодва правялі ў ізалятары часовага ўтрымання, а раніцай суддзя Полацкага суду Наталля Дзеравянка прызнала Калесніка і Калінцава вінаватымі ў дробным хуліганстве - нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы і пакарала іх двума суткамі арышту. Сведкамі ў судзе выступалі міліцыянты, якія блыталіся ў паказаннях, прычым самі «сведкі» не бачылі ні працэсу затрымання, ні таго, што адбывалася раней.

Віктар Калеснік паведаміў, што як раз у дзень затрымання, 25 красавіка, ён атрымаў ад Полацкага гарвыканкама адмову ў адказ на сваю заяўку на правядзенне жалобнай акцыі да гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Актывісты лічаць, што іх затрыманне звязана з імкненнем уладаў горада не дапусціць правядзення несанкцыянаваных чарнобыльскіх мерапрыемстваў.

«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства