viasna on patreon

У Віцебску затрыманы журналіст Уладзіслаў Старавераў

2011 2011-04-26T19:32:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vicebsk-staraveray.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хлопец здымаў на відэакамеру пачатак малебну за ахвяраў Чарнобыльскай аварыі, які праходзіў ля  крыжа недалёка ад Успенскага сабору. Начальнік міліцыі грамадзкай бяспекі УУС Віцебскага аблвыканкаму Ігар Скарыновіч выказаў незадавальненне, што міліцыянты таксама трапляюць у кадр. Між тым штатны супрацоўнік у цывільным таксама здымаў прысутных на відэакамеру, ні ў кога не пытаючы дазволу.

Спадар Скарыновіч асабіста кінуўся на Ўладзіслава Стараверава і разам з іншымі супрацоўнікамі  Кастрычніцкага РАУС паваліў яго на зямлю. Нехта з іх заламіў журналісту рукі, спрабуючы адабраць відэакамэру. Не збянтэжыла міліцыянтаў нават прысутнасць святара, айца Змітра, які прыйшоў памаліцца разам з прыхаджанамі грэка-каталіцкай парафіі.

Дзякуючы таму, што прысутныя заступіліся за спадара Стараверава, міліцыянты мусілі яго адпусціць і завялі ў пастарунак ужо проста пад канвоем. У Кастрычніцкім РАУС у спадара Стараверава адабралі тэлефон, але следам за ім у райаддзел пайшлі жанчыны-актывісткі  на чале з Тацянай Севярынец. Яны напісалі некалькі скаргаў пра неапраўдана жорсткае абыходжанне з Уладзіславам Стараверавым. Пасля гэтага іхныя тлумачэнні запісала інспектар, якую даслалі разбірацца з акалічнасцямі інцыдэнту.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства