viasna on patreon

Ваўкавыск: чарговае затрыманне Віталя Гуляка

2011 2011-04-26T19:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/guliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Гуляк

Віталь Гуляк

26 красавіка ў Ваўкавыску нарадам міліцыі зноў быў затрыманы грамадскі актывіст Віталь Гуляк. Гэта адбылося, калі ён расклейваў на рэкламных месцах гораду партрэты палітычных зняволеных. Віталя Гуляка адвезлі ў мясцовы РАУС, дзе ён быў дапытаны начальнікам гарадской міліцыі. Праз некаторы час на прафілактычную гутарку з актывістам з’явіўся прадстаўнік мясцовага КДБ, які палохаў Гуляка крымінальнай адказнасцю за “удзел у масавых несанкцыянаваных акцыях”. Прадставіцца, аднак, прадстаўнік спецслужбаў катэгарычна адмовіўся. Віталь Гуляк, які праз дзве з паловай гадзіны пасля затрымання быў урэшце адпушчаны дамоў, лічыць, што аніводнага артыкулу заканадаўства ён не парушаў, а паводле Канстытуцыі кожны грамадзянін краіны мае права на распаўсюд і атрыманне інфармацыі. 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства