viasna on patreon

У Жодзіна «маёўка» забаронена

2011 2011-04-27T12:50:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zodzina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адмоўным стаў адказ на заяву аб правядзенні пікету ў Міжнародны дзень салідарнасці працоўных у Жодзіна. Раніцай 27 красавіка заяўнік пікету жодзінскі дэмактывіст Аляксандр Камароўскі лісты з адказам на сваю заяву не атрымаў. Аднак, як растлумачылі ў аддзеле ідэалогіі Жодзінскага гарвыканкама, адказ быў высланы яшчэ ўчора.

«Адказ - адмоўны, - сказалі жодзінскія ідэолагі. - Заява на правядзенне пікету 1 мая 2011 года не адпавядае артыкулу 5 Закона «Аб правядзенні масавых мерапрыемстваў ». Адмова звязана менавіта з няправільным складаннем заявы ». Патлумачыць, у чым менавіта праяўляецца «неадпаведнасць», у аддзеле ідэалогіі Жодзінскага гарадскога выканкама адмовіліся.

«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства