viasna on patreon

Глыбоцкага актывіста будуць судзіць за пікет салідарнасці з палітвязнямі

2011 2011-04-27T13:01:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bernikovich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пікет праходзіў у  Глыбокім яшчэ 19 сакавіка, прычым з дазволу мясцовых уладаў. Але сёння да арганізатара Яраслава Берніковіча прыйшлі міліцыятны і склалі пратакол  за парушэнне заканадаўства пра масавыя акцыі. Падставай для складання пратаколу стала заява старшыні Глыбоцкага райвыканкаму Алега Морхата.

 

Яраслаў Берніковіч распавёў,  што супрацоўнікі міліцыі паказалі яму заяву, а таксама прыкладзеныя да яе фотаздымкі пікету, якія рабіў прысутны на акцыі кіраўнік ідэалагічнага адзьдзелу Міхаіл Чарапкоўскі

 

“Спадар Чарапкоўскі ведаў, што акцыя дазволеная, прычым гэта была адзіная дазволеная на Віцебшчыне акцыя ў падтрымку палітвязняў, зняволеных пасля мінскіх падзеяў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня. Загадчык ідэалагічнага аддзелу бачыў, што мы паставілі намёт, бо ішоў мокры снег, што мы выйшлі з плакатамі і раздаём мінакам улеткі. Але заўваг ад яго не паступала. Цяпер  плакаты і ўлёткі ў заяве, падпісанай  старшынём райвыканкаму, названыя “не ўказанымі ў заяўцы агітацыйнымі матэрыяламі”, усталяванне намёту ён таксама лічыць супрацьзаконным… І яшчэ там сказана, што акцыя скончылася на 10 хвілін пазней, чымсці было дамоўлена. З апошнім катэгарычна не згодны не толькі я, але і ўсе ўдзельнікі нашага пікету”, -- кажа Яраслаў Берніковіч.

 

Міліцыянты склалі на Яраслава Берніковіча пратакол пра парушэнне заканадаўства пра масавыя акцыі паводле артыкула 23.34 КоАП РБ. У Глыбоцкі раённы суд актывіст мусіць з’явіцца 5 траўня.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства