У Жодзіна помнік чарнобыльцам адкрылі двойчы
Учора, у 25-ю гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у Жодзіна ў другі раз «адкрылі» помнік ліквідатарам. Нагадаем, 22 красавіка помнік ужо адкрывалі: на цырымоніі прысутнічаў ініцятар закладкі памятнага знака дэмактывіст Аляксандр Валчанін.
На дадзены момант старшыня грамадскай арганізацыі «Саюз Чарнобыль-Беларусь» Аляксандр Валчанін знаходзіцца ў Кіеве па запрашэнні Патрыярха Кірыла і мітрапаліта Кіеўскага Уладзіміра на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай праблемам Чарнобыля. А Жодзінскі гарвыканкам 26 красавіка зладзіў другое, «афіцыйнае», адкрыццё ўжо адкрытага помніка.
Як піша Выканкамаўская газета «Жодзінскія навіны», «за значительный личный вклад в культурное развитие города и активное участие в общественной жизни глава города вручил Благодарность заместителю директора СШ №8, руководителю группы по разработке проекта памятного знака Светлане Новицкой, Благодарственное письмо – настоятелю храма Святого Архангела Михаила священнику Андрею Евдокимову». Ні слова пра Аляксандра Валчаніна, які ў верасні 2010 года ініцыяваў узвядзенне памятнага знака ў гонар жодзінскіх ліквідатараў.
Фота: з сайта “Жодзінскія навіны”
«Праваабарончая хроніка»