viasna on patreon

У Магілёўскай вобласці 80% турмаў -- перанаселеныя

2011 2011-04-27T15:22:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/turma.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура праверыла турмы і СІЗА Магілёўскай вобласці. Па выніках праверкі стала вядома, што 80% калоній, у тым ліку і Бабруйскі следчы ізалятар №5, з’яўляюцца перанаселенымі. “У сувязі з гэтым ёсць праблема з адпавяданнем матэрыяльна-бытавых умоваў утрымання асуджаных. Перанаселенасць вагаецца ў памерах ад 0,5 да 6%. Не хапае жыллёвай плошчы, якая ўстаноўлена заканадаўствам, і вынікам гэтага з’яўляецца тое, што ў некаторых выпадках спальныя месцы прадастаўляюцца на трэцім ярусе”, - гаворыць намеснік начальніка аддзела па нагляду за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў абласной пракуратуры Ігар Салянюк.

Ігар Салянюк адзначыў, што ў сувязі з перанаселенасцю маюцца факты неадпавядання заканадаўчым і нарматыўным актам па медыцынскаму забеспячэнню зняволеных. Па дадзеных пракуратуры, у выпраўленчай калоніі №19 жылая плошча на аднаго чалавека складае ўсяго 1,8 кв.м, у выпраўленчай калоніі №9 – 1, 76 пры норме не менш 2 кв.м. У СІЗА №5 на аднаго чалавека прыходзіцца 2,1 кв.м пры норме не менш 2,5.

Тым не менш, спадар Салянюк адзначыў, што сур’ёзных парушэнняў у плане медыцынскага забеспячэння не ўстаноўлена. Праверку правадзілі не толькі органы пракуратуры, але і медыкі з абласнога ўпраўлення здароўя. Пракурор адзначыў, што скаргі асуджаных на якасць медыцынскага забеспячэння адзінкавыя.   

Праваабаронца Ўладзімір Краўчанка адзначае, што ў беларускіх умовах перанаселенасць можна прыраўняць да катаванняў: “Праблема перанаселенасці ствараецца самой жа пракуратурай, - гаворыць праваабаронца, - Права пазбаўляць свабоды, паводле заканадаўства, устанаўліваецца тады, калі чалавек можа збегчы ад следства. У нас жа на практыцы атрымліваецца, што ўсіх людзей у абавязковым парадку пазбаўляюць на нейкі перыяд свабоды. Гэта і з’яўляецца галоўнай прычынай перагрузкі СІЗА. У СІЗА шмат людзей, якіх трэба адпускаць. Людзей змяшчаюць у СІЗА таму, што следчаму так прасцей – яму спакайней. А тое, што на гэта траціць грошы дзяржава -- нікога не хвалюе”.

“Праваабрончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства