viasna on patreon

Бараніць правы працоўных таксама забаронена

2011 2011-04-27T15:42:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stadyen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Запланаваны дэмакратычнымі актывістамі Салігорска першатравеньскі пікет у абарону правоў працоўных забаронены мясцовымі чыноўнікамі.
Заяўку на правядзенне мерапрыемства на стадыёне “Будаўнік” ад імя працоўных гораду падавала Ларыса Насановіч.
- З правамі працоўных праблемы ў нашай краіне ўжо даўно.  А ў сувязі з пагаршэннем эканамічнай сітуацыі гэтыя праблемы пачалі яшчэ больш павялічвацца. З гэтай прычыны мы падалі заяўку на пікет на першае траўня, але нам адмовілі,  - пракаментавала сітуацыю актывістка працоўнага руху.
Афіцыйнай прычынай адмовы ў правядзенні пікету ўладамі была зноў названа рэканструкцыя стадыёну. Раней у Салігорску па той жа прычыне ўжо быў забаронены шэраг пікетаў апазіцыі. Арганізатары адзначыць, што ўладамі дагэтуль не было вызначана аніякіх альтэрнатыўных месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў. Да таго ж рэканструкцыя стадыёна аніяк не замінае правядзенню на ім матчаў ФК “Шахцёр”, на якія збіраюцца тысячы жыхароў гораду.

“Праваабарончая хроніка”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства