viasna on patreon

Вобыскі ў Бабруйску працягваюцца

2011 2011-04-27T22:14:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/charniakmaksim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйскі актывіст “Маладога Фронта” Максім Чарняк

Бабруйскі актывіст “Маладога Фронта” Максім Чарняк

Бабруйчанін Максім Чарняк, якога апошнім часам даволі часта выклікалі на допыты ў міліцыю, сцвярджае, што ўвага да яго з боку праваахоўных органаў не зменшылася.
- Я забег да свайго знаёмага, каб аддаць рэчы, якія пазычаў, - распавядае Максім. – І праз некалькі хвілін пасля майго сыходу да яго прыйшлі два супрацоўнікі міліцыі і адзін супрацоўнік КДБ з вобыскам. Шукалі нейкую зброю. Мой знаёмы сцвярджае, што без санкцыяў, але міліцыянты абшукалі ўсю яго кватэру. Варта адзначыць, што гэты чалавек не мае ніякага дачынення да палітыкі ці грамадскай дзейнасці, таму я ўпэўнены, што гэты вобшук – з-за мяне. Мабыць, яны падумалі, што я нешта прынёс яму “супрацьзаконнае”, бо я вяртаў яму рэчы ў вялікай торбе, у якой звычайна носяць рыбалоўчыя ці паляўнічыя прылады. Варта адзначыць, што мой знаёмы не з’яўляецца паляўнічым, таму на праверку
наяўнасці зброі ці боепрыпасаў гэта не падобна…

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства