viasna on patreon

Апазіцыя прапануе «Гомельскай праўдзе» абмеркаваць праблемы свабоды слова

2011 2011-04-27T22:24:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/smi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каардынацыйная рада гомельскай кааліцыі АДС накіраваў рэдакцыі абласной газеты «Гомельская праўда» зварот з прапановай зладзіць сумесны круглы стол да 3 мая — сусветнага Дня свабоды друку. «Дзяржаўныя выданні часта з'яўляюцца рупарам улады, друкуць прапанаганду, а не аб'ектыўную інфармацыю. У Гомелі — паўмільённым горадзе, няма ніводнага незалежнага грамадскага-палітычнага выдання. Мы прапануем абмеркаваць праблемы свабоды слова і магчымыя шляхі вырашэння дадзенай праблемы», - зазначае сябра каардынацыйнай рады Васіль Палякоў.

«Гомельская праўда» неаднаразова змяшчала на сваіх старонках негатыўныя матэрыялы пра мясцовых апазіцыянераў, нават з непрыхаванымі абразамі. Прадстаўнікі палітычных партый спрабавалі абараніць свой гонар і рэпутацыю ў судзе, але практычна безвынікова. Аднойчы толькі суд абавязаў рэдакцыю газеты абвергнуць пададзеныя звесткі: аўтар газетнага артыкулу дайшоў да таго, што назваў «бамжом» старшыню Гомельскай гарадской арганізацыі партыі АГП Андрэя Толчына. Перад ім потым газета выбачалася. На рахунку журналістаў газеты — абразы ў бок палітпрызыўніка Зміцера Жалезнічэнкі, правабааронца Леаніда Судаленка, шэрагу мясцовых незалежных журналістаў. Нядаўна «Гомельская праўда» надрукавала і абразлівы артыкул пра Паўла Шарамета.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства