Польскія недзяржаўныя арганізацыі выражаюць пратэст супраць ліквідацыі беларускімі ўладамі няўрадавых арганізацыяў і заклікаюць да безумоўнага захаваньня права на свабоднае аб’яднаньне ў адпаведнасьці з Арт.22 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які быў ратыфікаваны ўрадам Рэспублікі Беларусь.
Адкрыты ліст польскіх недзяржаўных арганізацыяў, якія выражаюць пратэст супраць ліквідацыі беларускімі ўладамі
Грамадзкага аб’яднаньня “Ратуша”
У канцы красавіка бягучага году мы былі сьведкамі чарговай акцыі беларускай адміністрацыі супраць легальна дзеючай у гэтай дзяржаве няўрадавай арганізацыі. Гродненскі абласны суд закончыў справу, мэтай якой было забарона далейшай дзейнасьці Грамадзкага аб’яднаньня “Ратуша”. Повадам зьявіўся факт знаходжаньня ў гэтай арганізацыі паліграфічнага абсталяваньня без ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасьць. У той жа час, згодна з беларускім заканадаўствам, гэта тычыцца фірмаў, што займаюцца камерцыйнай дзейнасьцю. Прымяненьне гэтага заканадаўства ў адносінах да няўрадавых арганізацыяў не толькі яўна нацягнутае, але з’яўляецца парушэньнем судовымі органамі абавязковага ў Беларусі права.
Падобныя дзеяньні праводзяцца таксама супраць іншых арганізацыяў: Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Варута” з Баранавічаў і Маладзёвы хрысціянскі сацыяльны саюз. Ужо падчас збору подпісаў пад гэтым лістом ў Гомелі была узбуджана справа аб ліквідацыі арганізацыі Грамадзянскія ініцыятывы. Усе пералічаныя вышэй арганізацыі вядомы ў Польшчы. Для вялікай колькасьці польскіх арганізацыяў – гэта шматгадовыя сталыя партнёры, дзейнасьць якіх заслугоўвае прызнаньня і падтрымкі.
Пачатая ўладамі Беларусі акцыя закрыцця грамадзкіх няўрадавых арганізацыяў адбываецца пры адначасовым спыненьні рэгістрацыі новых арганізацыяў. Ад пачатку бягучага году не зарэгістравана ніводнай няўрадавай арганізацыі.
Такія дзеяньні папярэднічалі шматлікім рэпрэсіям у мінулым у адносінах да Грамадзкага аб’яднаньня “Ратуша” і іншых падобных арганізацыяў, што зьяўляецца парушэньнем міжнародных канвенцый і элементарнага дзяржаўнага заканадаўства. Прымяненьне кіруючай беларускай адміністрацыяй ціску на няўрадавыя арганізацыі зяўляецца яўным дзеяньнем дзяржавы супраць уласных грамадзянаў. У той жа час здзіўляе той факт,што такія аўтарытарныя метады праводзяць улады, якія няспынна спасылаюцца на дэмакратычныя сьведчаньні сваіх дзеяньняў.
Пратэстуем супраць ліквідацыі па выдуманых прычынах так патрэбных беларускаму грамадзтву няўрадавых арганізацыяў. Пратэстуем супраць адбірання ў грамадзянаў права на аб’яднаньне. Дэкларуем падтрымку ініцыянаванай беларускімі няўрадавымі арганізацыямі акцыі “Наша салідарнасьць”, якая зьяўляецца выказваньнем пратэсту дзеяньням улад.
Заклікаем беларускія ўлады ўстрымацца ад дзеяньняў, якія б прывялі да ліквідацыі Грамадзкага аб’яднаньня “Ратуша” і іншых няўрадавых арганізацыяў, а таксама безумоўнага захаваньня права на свабоднае аб’яднаньне ў адпаведнасьці з Арт.22 Міжнароднага пакту аб палітычных і грамадзянскіх правах, які быў ратыфікаваны ўрадам Рэспублікі Беларусь.
Дом паяднаньня і спатканьняў Калегіум усходняй Еўропы
Св. Максіміліяна Колбэ Малапольскае асветніцкае таварыства
Форум дыялогу паміж народамі Польская гуманітарная акцыя
Фонд адукацыі для дэмакратыі Польская медыцынская міссія
Фонд ім.Стэфана Баторы Таварыства АТТАС Польшча
Фонд супольных сувязяў Таварыства “Адзін свет”
Фонд Наша зямля Таварыства KLON/Явар
Фонд Новы Staw Таварыства для Форума няўрадавых
Фонд развіцьця мясцовай дэмакратыі ініцыятываў
Фонд развіцьця грамадзкай супольнасьці Таварыства Супраць гвалту
Фонд дапамогі вёсцы Таварыства Школа лідэраў
Хельсінскі фонд правоў чалавека Таварыства Дэмакратычны ўсход
Інстытут публічных спраў Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр