viasna on patreon

Арганізатара акцыі «Стоп бензін 2» выклікалі ў міліцыю

2011 2011-04-28T17:15:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рэспубліканская акцыя «Стоп бензін 2» пройдзе сёння ў Мінску і іншых гарадах краіны. Аўтамабілісты будуць пратэставаць супраць павышэння коштаў на паліва.

Акцыю ініцыяваў аргкамітэт аб’яднання «За аўто». Як паведаміў адзін з арганіазатараў Арцём Шаркоў, людзі збяруцца на трох аўтазаправачных станцыях горада і пасля арганізавана выедуць на праспект Незалежнасці, каб прыблізна ў 19.30 рухацца ў бок Нацыянальнай бібліятэкі.

Вось што распавёў Арцём Шаркоў пра тое, наколькі масавай будзе акцыя:

«Наколькі вядома на дадзены момант, далучылася вельмі шмат розных клубаў, нелегальныя гоншчыкі і аўтаклубы, шмат людзей, якія ўвогуле не ўдзельнічалі ў аўтамабільных кампаніях. Недзе каля некалькі соцен аўтамабіляў будзе».

Шаркоў спадзяецца, што ніякіх праблемаў з праваахоўнікамі ва ўдзельнікаў акцыі не будзе. Праўда, пасля гутаркі Еўрарадыё з Шарковым, да яго патэлефанавалі са сталічнай міліцыі і запрасілі на гутарку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства