Марэк Мігальскі ўзяў шэфства над Зміцерам Бандарэнкам
Марэк Мігальскі, дэпутат у Еўрапейскі Парламент і член-намеснік Дэлегацыі па суадносінах Беларусь - ЕС у рамках кампаніі праваабарончай арганізацыі Libereco ўзяў шэфства над Зміцерам Бандарэнкам.
Як член-намеснік у Дэлегацыі ЕС-Беларусь, я ўважліва сачу за сітуацыяй у Беларусі. Нягледзячы на тое, што Беларусь з'яўляецца часткай Еўропы, улады робяць усё, каб оабмежаваць асноўныя правы сваіх грамадзян. Ход прэзідэнцкіх выбараў не меў нічога агульнага з дэмакратыяй. (...) Я хацеў бы выказаць сваю падтрымку для аднаго з палітычных вязняў - Зміцера Бандарэнкі, якога мінскі суд асудзіў да 2 гадоў калоніі за ўдзел у масавых беспарадках 19 снежня 2010 г.. (...) Катэгарычна заклікаю беларускія ўлады да адмены абвінавачванняў і неадкладнага вызвалення Зміцера Бандарэнкі" - цытуе дэпутата партал "Усходні карэспандэнт".
Кампанія шэфства над палітвязнем ініцыяваная праваабарончай арганізацыяй Libereco-Partnership for Human Rights. Яе мэта - аказаць падтрымку палітычным вязьням і іх сем'ям. Актывісты гэтай арганізацыі абавязваюцца клапаціцца аб тым, каб палітвязні не былі адданыя забыццю, і робяць усё, што ад іх залежыць, для вызвалення падшэфных ім палітвязняў.