viasna on patreon

Валянцін Стэфановіч: Мы прызнаем асуджаных палітвязнямі

2011 2011-05-06T08:27:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stefanovich0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч

Такую пазіцыю агучыў юрыст Праваабарончага цэнтру "Вясна" ў інтэрв'ю Радыё Свабода, камэнтуючы прысуды Паўлу Вінаградаву, Дзмітрыю Дразду, Алесю Кіркевічу, Андрэю Пратасеню, Уладзіміру Хамічэнку. Валянцін Стэфановіч адсочваў увесь працэс па крымінальнай справе гэтых удзельнікаў Плошчы-2010.

«Доказаў таго, што ў Менску 19 сьнежня былі масавыя беспарадкі, суду не было прадстаўлена. Не даказана віна гэтых людзей у зьдзяйсьненьні злачынства па частцы другой артыкула 293-га, а менавіта ў тым, што яны прынялі непасрэдны ўдзел у масавых беспарадках. Калі казаць асобна па кожным з фігурантаў, то адносна Кіркевіча, у прынцыпе, не было доказаў, што ён нешта рабіў. І чаму яму вынесьлі чатыры гады, я не разумею. Мабыць, за тое, што ён сябра „Маладога фронту“? Гэтыя прысуды зьяўляюцца незаконнымі і павінны быць адмененыя. І мы настойваем на вызваленьні ўсіх асуджаных па 293-м артыкуле і прызнаем іх безумоўна палітвязьнямі.

Масавых беспарадкаў 19 сьнежня ў Менску не было. Гэтая справа яшчэ раз падкрэсьліла, што недапушчальная кваліфікацыя дзеяньняў гэтых людзей па артыкуле 293. Не ішла гаворка пра дзеяньні, якія прыносілі пагрозу грамадзкай бясьпецы. Грамадзкаму парадку некаторыя дзеяньні, магчыма, прыносілі пагрозу, але не грамадзкай бясьпецы. Не прыносілі пагрозы жыцьцю і здароўю грамадзянаў, як гэта гаворыцца ў артыкуле. Таму, натуральна, мы, праваабаронцы, ня згодныя з такімі прысудамі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства