viasna on patreon

У Бялынічах выказалі салідарнасць з палітвязнямі

2011 2011-05-06T12:06:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/biallynichy-salidarnasc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гарадскім пасёлку Бялынічы і шэрагу населеных пунктаў Бялыніцкага раёна з’явіліся ўлёткі з патрабаваннем вызвалення палітвязняў. Акцыю правялі мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду!” з мэтай выказаць сваю салідарнасць з людзьмі, якія зараз знаходзяцца пад судовым пераследам за сваю палітычную дзейнасць і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі, а таксама з тымі дэмакратычнымі актывістамі, якія ўжо асуджаны і адбываюць пакаранне.

- Мы вывесілі невялікія плакаты “Свабоду палітвязням!”, каб паказаць сваю салідарнасць з палітзняволенымі і тымі людзьмі, над якімі зараз адбываюцца судовыя працэсы за іх палітычную дзейнасць, - распавядае актывіст “Гавары праўду!” з Бялыніч. – Гэту нашу акцыю мы прымеркавалі да пачатку судовага працэса над нашым лідэрам, паэтам Уладзімірам Някляевым. Зразумела, што доўга яны вісець не будуць, але многія людзі змогуць даведацца пра тое, што ў Беларусі да гэтай пары застаюцца палітвязні. Таксама мы распаўсюдзілі праз паштовыя скрыні шэраг ўлётак “Будзем салідарнымі!”, каб жыхары раёна змаглі прачытаць пра палітзняволеных і выказаць сваю салідарнасць з імі.

Па словах каардынатара кампаніі “Гавары праўду!” па Магілёўскай вобласці Аксаны Самуйлавай, падобныя акцыі салідарнасці будуць праведзены бліжэйшым часам і ў іншых раённых цэнтрах Магілёўшчыны. “Мы пастаянна праводзім акцыі, накіраваныя на салідарнасць з палітзняволенымі і будзем рабіць гэта і далей, пакуль усе яны не будуць на волі”, - паведаміла Аксана Самуйлава.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства