viasna on patreon

У Сяргея Каваленкі – арышт з перапынкамі

2011 2011-05-06T12:14:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kavalinka-sud-20100420-05.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка. Фота Сяргея Серабро

Сяргей Каваленка. Фота Сяргея Серабро

За час 15-суткавага арышту, якія віцебскі актывіст КХП БНФ адбывае з 1 красавіка паводле распараджэння крымінальна-выканаўчай інспекцыі, Сяргея Каваленку двойчы адпускалі з ІЧУ па стане здароўя. Першы раз ён трапіў у кардыялягічнае аддзяленне гарадской бальніцы, другі раз яго проста адправілі дадому. 6 траўня яго  зноў забралі ў ізалятар часовага часовага ўтрымання, каб ён “адсядзеў” апошнія 6 сутак.

Сяргей Каваленка распавёў, што з 28 красавіка па 6 траўня знаходзіўся дома, бо ў яго знізіўся ціск:

“ Я запар праводзіў дзве галадоўкі: адну пасля арышту ў Дзень Волі 25 сакавіка, калі адгаладаваў на знак пратэсту 7 дзён, а другую – з 1 красавіка. У той дзень я толькі з-пад арышту, але  мяне зноў затрымалі міліцыянты. У Першамайскім РАУС  патлумачылі, што адпраўляюць мяне на новы арышт – ужо паводле рашэння крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Інспекцыя адправіла мяне ў ІЧУ ўжо на 15 сутак, бо летась мне прысудзілі тры гады абмежавання волі "ўмоўна" пасля вывешвання бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы і цяпер акцыю са сцягамі прызналі парушэннем рэжыму адбывання пакарання. Пад другім арыштам я зноў праводзіў галадоўку. Мяркую, працяглае галадаванне і адбілася на маім самаадчуванні.

 На 11 суткі агаладоўкі  актывіст трапіў у кардыялягічнае аддзяленне  гарадской бальніцы. Праз тыдзень яго выпісалі і адразу ж адпусцілі дахаты: як патлумачылі ў ІЧУ, на час разбіральніцтва па ягоных скаргах у пракуратуру.

22 красавіка супрацоўнікі міліцыі ізноў забралі Сяргея Каваленку ў ІЧУ: яму паведамілі, што скаргі разгледжаны, і ніякіх парушэнняў у дачыненьні да яго пракуратура не знайшла. Сябар КХП БНФ ізноў аднавіў галадоўку пратэсту  супраць несправядлівых, на яго думку, прысудаў і ўвогуле незаконнай дзейнасці сілавых структур.

Праз некалькі дзён яму зноў зрабілася блага, кажа актывіст:

“Але гэтым разам у шпіталь мяне не павезлі – адпусцілі проста дахаты “на папраўку”. Тыдзень я прабыў дома. А 6 траўня па мяне зноў прыехалі, бо я мушу дабыць арышт да канца.”

Сяргей Каваленка не выключае, што ў ізалятар часовага ўтрымання яго адмыслова забіраюць на час святкаванняў Дня Перамогі – з перасцярогі, каб у горадзе не з’явіліся бел-чырвона-белыя сцягі. Бо спадар Каваленка – адзін з самых вядомых у Беларусі “паплечнікаў” легендарнага “Мірона”.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства