viasna on patreon

Забраць - не праблема. Праблема - вярнуць!

2011 2011-05-06T14:09:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viasnaperatrus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Барысаўскія міліцыянты цяпер вырашаюць вельмі складаную праблему: як вярнуць канфіскаваную пры ператрусе ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду!» маёмасць. Прычым, 18 траўня споўніцца роўна год, як маёмасць апынулася ў “праваахоўных органах”.

На думку абшуканага 18 траўня 2010 года актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Міхаіла Васільева, барысаўскія міліцыянты ў чарговы раз пацвярджаюць справядлівасць патрабавання мясцовых дэмакратаў аб унясенні некаторых з іх у спіс неўяздных у ЕС.

Прайшло больш за месяц, як адзін з абшуканых актывістаў кампаніі «Гавары праўду!» барысаўчанін Міхаіл Васільеў звярнуўся ў мясцовае РАУС з заявай аб вяртанні адабранай пры ператрусе маёмасці. Канфіскаваныя былі: кампутар, відэакамера, дыскеты - карацей, усё, што пад руку трапіла. Я падаў заяву 4 красавіка, калі даведаўся, што ў іншых гарадах краіны актывістам кампаніі сталі вяртаць канфіскаванае, - распавядае Міхаіл Васільеў .- Я меў размову з маёрам Андрэем Чуркіным, імя якога значыцца ў мясцовым спісе прэтэндэнтаў на няўезд у ЕС. Ён яшчэ ў пачатку красавіка запэўніваў мяне, што на днях усё будзе вернута. Сёння ўжо 6 траўня. І міліцыя нічога не вярнула! ».

Заяву аб вяртанні адабранага была напісана і адносна іншага барысаўскага актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Віктара Гарбачова, які зараз знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. «Тут сітуацыя проста анекдатычная, - каментуе Васільеў. - У міліцыі кажуць, што не могуць вярнуць маёмасць Гарбачова з-за яго адсутнасці. Але ж забіралі ўсё таксама ў яго адсутнасць, у кватэры на момант ператрусу знаходзілася толькі жонка Святлана. Якія праблемы, не магу зразумець. Вярніце забранае жонцы! Атрымліваецца, што забраць - не праблема. Праблема - вярнуць!»

«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства