Пошта: "Такой газеты больш не будзе» (з удакладненнямі)
https://spring96.org./be/news/43160
2011
2011-05-07T16:54:04+0300
2011-05-07T16:54:04+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/nasha-niva-080710-2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рашэння суда аб закрыцці газеты яшчэ няма, а падпіска на «Нашу Ніву» ў Полацку і Полацкім раёне ў аддзяленнях сувязі больш не прымаецца.
Работнікі галоўнага паштовага аддзялення сувязі Полацка абзвоньваюць раённыя вузлы сувязі з загадам ануляваць падпіску на газету «Наша Ніва». Падпісантам вяртаюць грошы за падпіску, кажучы, што такой газеты больш не будзе.
«Праваабарончая хроніка»