Да стужак у памяць пра Чарнобыль міліцыя праявіла лаяльнасць
https://spring96.org./be/news/43167
2011
2011-05-08T23:44:53+0300
2011-05-08T23:44:53+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/milicyjaner.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На працягу тыдня, які прайшоў пасля
гадавіны Чарнобыльскай трагедыі, жыхары Оршы маглі бачыць чорныя жалобныя
стужачкі са значком радыяцыі. Яны былі развешаны на дрэвах, вулічных слупах,
парэнчах мастоў і нават на рэкламных шчытах.
Як высветлілася, з дапамогай гэтай акцыі група аршанскай моладзі хацела
прыцягнуць увагу гараджан да 25-й гадавіне Чарнобыльскай аварыі, якая стала адной
з найвялікшых бед для Беларусі і нагадаць ім пра тое, якія беды можа прынесці нават самы што ні на ёсць мірны атам.
Праваахоўныя органы асаблівай увагі да гэтых стужачка не праявілі. Большасць з
іх былі знятыя праз тыдзень самімі ініцыятарамі акцыі.
"Праваабарончая хроніка"