Аршанскія настаўнікі засталіся без святаў
У той час, калі ўся краіна адзначала шэраг травеньскіх святаў, не да адпачынку было педагогам аршанскіх агульнаадукацыйных школ.
У першых чыслах мая ў горад на Дняпры наляцела высокая камісія, прадстаўленая
супрацоўнікамі Адміністрацыі прэзідэнта і Упраўлення адукацыі Віцебскага
аблвыканкама. Татальнай праверцы падвергліся ўсе школы горада. Падставай стаў
тэракт у мінскім метро.
У выходныя дні ўсе настаўнікі
выходзілі на працу для гутаркі з камісіяй. Асобная размова адбылася з настаўнікамі хіміі, працы і
фізікі. Як распавялі самі педагогі, правяраючыя паводзілі сябе так, як быццам
на ўроках хіміі вучням толькі і распавядаецца аб тым, як зрабіць выбухоўку, на ўроках працы - пра тое, як з яе
сабраць бомбу, а на ўроках фізікі - як правільна разлічыць сілу і накірунак выбуху.
Верхам напалу страсцей стала сітуацыя ў адной са школ. Тут правяраючыя накінуліся на стары зачынены сейф, ад якога ні ў каго з работнікаў не было ключоў.
Цяжка сказаць, што падказала высокім гасцям ўспаленае ўяўленне, але па іх
загаду неадкладна былі выкліканыя рабочыя, якія з дапамогай балгаркі ўскрылі злапомны сейф. У ім былі знойдзены пажоўклыя ад
часу лісткі паперы з перапіскай, якая адносіцца да шасцідзесятых - сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя.
"Праваабарончая хроніка"