viasna on patreon

Статкевіча-старэйшага павіншавалі са святам Перамогі

2011 2011-05-10T10:42:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranavichy-stat-backa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 траўня баранавіцкія грамадскія актывісты наведалі Віктара Паўлавіча Статкевіча – бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, каб павіншаваць са святам Перамогі.

Размаўлялі найперш пра Вялікую Айчынную вайну. Віктар Паўлавіч распавёў пра нямецкія злачынства і пра тое, як савецкія партызаны забралі ў іх сям’і каня. Ледзь стрымліваючы слёзы, Статкевіч-старэйшы ўзгадваў, як у 1944 годзе падчас адступлення нямецкі афіцэр застрэліў бацьку на яго вачах. Вайна для Віктара Паўлавіча Статкевіча скончылася ва Уруччы, дзе ён вучыўся ў сяржанцкай школе.

Але найбольш гаварылі пра палітычныя суды, якія адбываюцца і яшчэ будуць адбывацца над удзельнікамі падзеяў 19 снежня 2010 года ў Мінску.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства