viasna on patreon

Міліцыя адмаўляе, што затрымлівала Міхаіла Кавалькова

2011 2011-05-10T13:47:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kavalkoumihail.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага ў Бабруйску Міхаіл Кавалькоў

Лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага ў Бабруйску Міхаіл Кавалькоў

Лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага Міхаіл Кавалькоў напісаў дзве скаргі – у міліцыю і пракуратуру яшчэ 29 сакавіка. Нагадаем, што 25 сакавіка бабруйчаніна затрымалі раніцай і цэлы дзень пратрымалі ў УУС па надуманых прычынах.  

На дадзены момант ён мае толькі адзін адказ, з міліцыі. З пракуратуры адказ на скаргу пакуль не прыйшоў, нягледзячы на тое, што тэрмін у месяц даўно выйшаў.

- З міліцыі мне прыйшла стандартная адпіска, - распавядае Міхаіл Кавалькоў. – Для таго, каб у ёй дакладна разабрацца, трэба даведацца, што азначаюць усе гэтыя артыкулы кодэксаў, на якія яны спасылаюцца. Але сутнасць зводзіцца да таго, што яны мяне не затрымлівалі. Адзначу, што ў той час,  як я знаходзіўся ў УУС, я нават тэлефанаваў на “гарачую лінію” міліцыі і паведаміў, што мяне беспадстаўна затрымліваюць у аддзяленні. У іх павінна быць зафіксаванае маё тэлефанаванне.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства