viasna on patreon

Бараньскі гарвыканкам выявіў “здраднікаў народу”

2011 2011-05-10T20:34:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baran-peramoga-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 траўня ў горадзе Барань, які з'яўляецца спадарожнікам Оршы, прайшоў мітынг, прысвечаны гадавіне Перамогі. Арганізатар мітынгу - Бараньскі гарвыканкам. У гэтай падзеі не было б нічога выбітнага - падобныя мітынгі прайшлі па ўсёй Беларусі - калі б не прынятая на тым самым мітынгу рэзалюцыя. Вось вытрымкі з гэтага дакумента:
«Нашы поспехі раздражняюць міжнародныя рэакцыйныя сілы, якія імкнуцца дэстабілізаваць абстаноўку, стварыць хаос у грамадстве, захапіць дзяржаву ў эканоміцы. З гэтай мэтай яны вышукваюць асобы антыграмадскай накіраванасці, ствараюць з іх групы пад назвай т.зв. апазіцыі, фінансуюць іх і ставяць задачу разлажэння грамадства знутры.
На жаль, такія адшчапенцы знайшліся і ў нас, як паказалі нядаўнія падзеі ....
Мы разам з усімі сумленнымі людзьмі выказваем ганьбу здраднікам народу”.
Па незразумелай пакуль прычыне Бараньскі гарвыканкам у дадзенай рэзалюцыі не ўказаў прозвішчы, адрасы і месцы працы “адшчапенцаў” і “здраднікаў народу”.

«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства