Змрочныя “рэкорды” Беларусі – сёньня судзяць 27 удзельнікаў Плошчы-2010
Сёння ў 10 гадзін раніцы суд
Заводскага раёна Менска пачне
разгляд крымінальнай справы Ірыны Халіп, Паўла Севярынца, Сяргея
Марцалева за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць
грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
У судзе Ленінскага раёна Менска таксама ў 10-00 пачнецца
разгляд крымінальнай справы Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Уса, Андрэя
Пазняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова,
Дзмітрыя Буланава.
Акрамя гэтага, працягнуцца суды па
абвінавачваньні Уладзіміра
Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Дзмітрыева, Аляксандра Фядуты, Насты
Палажанкі і Сяргея Вазняка ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія
груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, а ў Партызанскім судзе Мінска працягнецца разгляд крымінальнай справы за
арганізацыю масавых беспарадкаў Андрэя Саннікава, Іллі Васілевіча,
Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава і Ўладзіміра Яроменкі. У судзе Маскоўскага раёна таксама працягваюць судзіць Дзмітрыя
Дароніна, Сяргея Казакова, Уладзіміра Лобана, Віталя Мацукевіча, Яўгена Сакрэта
і Алега Федаркевіча. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
Такім чынам, у беларускіх судах сёньня рэкордная колькасьць абвінавачваных: 27 удзельнікаў акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта 19 снежня 2010 года.