viasna on patreon

Дэпутат не захацеў сустракацца з выбаршчыкамі

2011 2011-05-11T12:32:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chynounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 траўня ў памяшканні адной з сярэдніх школ горада Талачын павінна была адбыцца сустрэча з дэпутатам раённага Савету, начальнікам аддзела фізкультуры і спорту Талачынскага райвыканкама Уладзімірам Шашалевічам. Інфармацыю аб маючай адбыцца сустрэчы загадзя апублікавала мясцовая раёнка, была вывешана аб'ява і на будынку школы, дзе тая самая сустрэча і павінна была праходзіць.

Напярэдадні сустрэчы ў Талачыне з'явіліся ўлёткі, у якіх ад імя жыхароў горада прапаноўвалася прыйсьці на гэтую сустрэчу і задаць пытанні дэпутату і галоўнаму спартсмену раёна, якіх у выбаршчыкаў спадара Шашалевіча назапасілася нямала. У прыватнасці, жыхароў хвалюе пытанне вяртання выкрадзеных бюджэтных сродкаў, якія прыкарманіла адна з супрацоўніц таго самага аддзела фізкультуры, дзе кіруе Шашалевіч. Дарэчы, за гэта злачынства яна атрымала тэрмін і ў дадзены момант знаходзіцца ў месцах не гэтак падаленых. Па дадзеных следства сам начальнік тут не пры чым, але пытанні тым не менш застаюцца.

Акрамя таго, нядаўна была ўзбуджаная крымінальная справа і ў дачыненні да сына гаспадара Шашалевіча - і зноў за крадзеж.

Мабыць адказваць на гэтыя пытанні ў народнага выбранніка вялікага жадання не было. За некалькі гадзін да пачатку яго шырока разрэкламаваная сустрэча з выбаршчыкамі была скасаваная без тлумачэння прычын.

«Праваабарончая хроніка»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства