Абвешчаны прысуды Дароніну, Казакову, Лобану, Мацукевічу, Сакрэту і Федаркевічу
12 траўня суддзя суду Маскоўскага раёна Алена Шылько прызначыла пакаранне удзельнікам Плошчы: Сяргею Казакову, Віталю Мацукевічу, Яўгену Сакрэту, Уладзімеру Лобану - па тры гады калоніі строгага рэжыму, Дзмітрыю Дароніну і Алегу Федаркевічу - па тры з паловай гады.
* * *
11 траўня ў судзе Маскоўскага раёну Менску працягваецца працэс над удзельнікамі Плошчы. На лаве падсудных: Дзьмітры Даронін, Сяргей Казакоў, Уладзімер Лобан, Віталь Мацукевіч, Яўген Сакрэт, Алег Федаркевіч. Яны абвінавачваюцца па частцы 2 арт. 293 «Масавыя беспарадкі».
На чацверты дзень суда над Дароніным, Казаковым, Лобанам, Мацукевічам, Сакрэтам, Федаркевічам пракурор запатрабаваў для Казакова – 4 гады турэмнага зняволення, Мацукевічу- 4 гады, Сакрэту – 4 гады, Дароніну – 4 гады, Лобану і Федаркевічу па 3 з паловай гады.
Суддзя перанесла абвяшчэнне прысудаў на 16 гадзін 12 траўня. У сваім апошнім слове слесар Алег Федаркевіч паведаміў аб тым, што ён пражыў жыццё і яму ня боязна нават патрапіць у турму і гэта не сорамна, а вось там, хто такія прысуды абвяшчае ён сказаў "А вы за краіну адкажаце!". Яго пазіцыю падзяляе Сяргей Казакоў, які таксама віны не прызнае.