viasna on patreon

Суды за Плошчу: Статкевіч, Класкоўскі, Ус, Пазняк, Квяткевіч, Грыбкоў, Буланаў (дзень другі)

2011 2011-05-12T19:51:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/statkklasksud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля амаль трохгадзіннага допыту М. Статкевіча планаваўся прагляд відэа, але судоў так шмат, што на гэты працэс пакуль не хапіла відэаапаратуры. Прагляд адкладзены.

Паводле Радыё Свабода,ў залі голасу суддзі амаль не чуваць, мікрафоны не працуюць. Суддзя чытае пратакол агляду месца здарэння ад 20 снежня так, што прозвішчаў адказных за гэта не разабраць. У пераліку знойдзеных прадметаў фігуруюць бутэлькі з вадкасьцю, газавыя балёнчыкі, рыдлёўка, мэталічныя пруты, вуда з тканінай белага колеру, каністры з гаручай вадкасьцю, дымавая шашка, транспарант "За Някляева".

***

Кандыдатаў выманілі да дзвярэй Дома ўраду нібыта для перамоваў, кажа Мікола Статкевіч. Ён асабіста падыйшоў, бо пачуў, што ля дзвярэй чакае афіцэр, у якога ёсць такія паўнамоцтвы. Але гэта аказалася няпраўдай. Замест перамоваў пачалі біццё шкла.

Статкевіч прапануе асудзіць Лукашэнку, які захапіў уладу.

Экс-кандыдат назваў падсудных ахвярамі правакацыі, а не яе віноўнікамі. Ён выказаў гатоўнасць несці адказнасць за тое, што прывёў людзей на Плошчу, але не за саму правакацыю.

***

Перад тым, як распытаць былых кандыдатаў у прэзідэнты, суддзя Людміла Грачова працягнула дапытваць Аляксандра Класкоўскага (ён пачаў даваць паказанні па справе ўчора пад канец дня).Класкоўскі кажа, што пранікаць унутр Дома ўрада не збіраўся і ніякіх каманд мітынгоўцам не аддаваў. 

Таксама ў першы дзень былі дапытаныя А. Квяткевіч, А. Грыбкоў, А. Пазняк і Дз. Буланаў. Сёння на пытанні ўдзельнікаў працэсу адказаў Дзмітрый Ус.  

Дзмітрый Ус распавёў, як за адмову даць паказанні супраць Статкевіча намеснік старшыні КДБ параіў яму развітацца з бізнэсам. Ён сказаў, што захопліваць Дом ураду і ўладу ніхто намеру не меў. Сам жа кандыдат у прэзідэнты дайшоў з людзьмі ад Кастрычніцкай да плошчы Незалежнасці і хутка сышоў дахаты, біцця шкла і разгону ён не бачыў. Галоўнай прычынай выхаду на Плошчу і ўвогуле -- ўдзелу ў выбарах Дз.Ус назваў неабходнасць змяніць Выбарчы кодэкс, пра што ён пісаў у дзяржаўныя органы, але адказу не атрымаў.   

Мікола Статкевіч адзначыў мірныя планы правядзення акцыі з мэтай ціску на ўладу, а не яе захопу. Ён кажа, што шэсце узначаліў, калі народ пачаў выходзіць на праспект, дзеля таго, каб адвесці вялікую колькасць людзей далей ад адміністрацыі прэзідэнта, бо ўлада магла абысціся з імі жорстка і агрэсіўна.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства